"СБ" надрукавала лісты міністра дзяржбяспекі з-за кратаў

Газета адміністрацыі прэзідэнта "СБ — Беларусь сегодня" ў сённяшнім нумары надрукавала лісты міністра дзяржбяспекі БССР Лаўрэнція Цанавы з-за кратаў. Нагадаем, пад кіраўніцтвам Цанавы на працягу 1938-1951 гадоў праводзіліся масавыя рэпрэсіі. Арыштаваны ў 1953 годзе, ён прасіў літасці ў кіраўнікоў савецкай дзяржавы, але так і памёр у турме праз два гады.  Лісты арыштаванага міністра дзяржбяспекі адшукаў у маскоўскім архіве вядомы беларускі гісторык Віталь Скалабан.