Сцэнар для "Паліцыянта з Бэверлі-Хілз 4" напіша Эдзі Мэрфі
Рэжысёр Брэт Ратнэр, вядомы па трылогіі "Гадзіна Пік" і стужцы "Людзі Ікс. Апошняя бітва", здыме карціну "Паліцыянт з Бэверлі-Хілз 4". У новай частцы камедыйнага баевіка студыі Paramount ролю паліцыянта
Аксэля Фоўлі зноў выканае Эдзі Мэрфі.
Як паведамляе Slashfim, Джэры Брукхаймер, які быў прадзюсерам першых трох стужак, працаваць над чацвёртай карцінай не будзе.
Мяркуецца, што карціна выйдзе на экраны ў 2010 годзе.
Раней паведамлялася, што Ратнэр зробіць для студыі Universal рэмейк карціны "Чалавек, які сціскаецца" (1957), якая была заснаваная на аднайменным рамане Рычарда Мэцісана.
Галоўную ролю ў карціне, сюжэт якой будзе значна адрознівацца ад першага фільма, нібы таксама прапанавалі аддаць Эдзі Мэрфі.
Таксама стала вядома, што Брэт Ратнэр стварае кансалтынгавую кампанію Brett Ratner Brands, адным з першых праектаў якой будзе кінаверсія папулярнай кансольнай гульні "God of War" для Sony.
Зрэшты, Slashfim паказвае, што ўдзел Ратнэра у праекце мінімальны. Акрамя таго, Брэт Ратнэр пацвердзіў, што Роберту Даўні-малодшаму прапанавана выканаць ролю ўладальніка часопіса Playboy Х'ю Хэфнера.
Па словах Ратнэра, якога раней запрасілі стаць рэжысёрам карціны, ён падпіша кантракт у тым выпадку, калі Даўні-малодшы дасць згоду на здымкі.
Фота: www.freecovers.net