"Сцяганосец" Каваленка хоча судзіцца са старшынём Віцебскага гарвыканкаму
Сяргей Каваленка лічыць, што ягоны ўчынак названы ў мясцовых СМІ хуліганскім паводле распараджэння Віктара Нікалайкіна. Як паведамляе Радыё "Свабода", старшыня Віцебскага гарвыканкаму правёў з журналістамі адмысловую нараду. Віцебскі сябар КХП БНФ спадар Каваленка згадвае, што неўзабаве пасля той нарады ў трох віцебскіх газетах з'явіліся артыкулы, дзе яго абражалі, як ён лічыць, і зневажалі ягоны гонар і годнасць.
Асабліва абразлівым ён лічыць артыкул “Каму дрэнна, калі нам добра” ў газеце “Віцьбічы”. Таму ён напісаў заяву ў Кастрычніцкі раённы суд, каб прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці рэдактарку Ніну Тулінаву і аўтарку артыкула Натальлю Васільеву.
За знявагу гонару і годнасці актывіст патрабуе выбачэнняў.