Сэксуальны скандал у адной са школ Светлагорскага раёна
Крымінальная справа распачатая па артыкуле "Гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару ў адносінах заведама малалетняга".
У Светлагорскім раёне ў адной з вясковых школ выбухнуў сэксуальны скандал. Як паведамляе мясцовы кабельны тэлеканал "Ранак", вучань 9-га класа здзейсніў дзеянні сэксуальнага характару ў адносінах першакласніка (2007 года нараджэння). Здарылася гэта 3 красавіка ў прыбіральні, якая знаходзіцца каля школы.
Светлагорскі раённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу па артыкуле 167 КК "Гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару ў адносінах заведама малалетняга".
Здымак з архіву.