Сельская гаспадарка — як дзіцё, што ўвесь час трымаюць пад пахі, каб не ўпала
Штогод на сельскую гаспадарку Беларусі аддаецца каля двух мільярдаў долараў. Сёння дзяржаўная падтрымка складае каля 220 долараў на гектар раллі. Паводле міжнародных мерак, лічыцца, што калі такой падтрымкі 150 долараў на гектар — гэта вельмі здорава. Пра сельскую гаспадарку Беларусі Еўрарадыё гутарыла з экспертам у аграрнай галіне Анатолем Гуляевым Давайце пагаворым пра сельскую гаспадарку Беларусі. Якія сёння асноўныя
праблемы ў нашай сельскай гаспадарцы? Якая яна ўвогуле, і ці шмат
змянілася з савецкіх часоў? Ці можа яна такая ж і засталася, як была
тады?
Гуляеў: У Савецкім Саюзе беларуская сельская гаспадарка заўсёды была адной з лепшых. Лепей за яе былі хіба што краіны Балтыі – Літва, Латвія, але ж не на многа. У тыя часы Беларусь спажывала каля 12 мільёнаў тон збожжа, з іх 8 вырошчвала сама, а 4 мільёны атрымлівала за мяса ад Украіны, Казахстана і г.д.
Беларусь тады так і называлі – фабрыка мяса. Праўда самі беларусы ў тыя часы мяса не бачылі, хіба што толькі ў Мінску і буйных цэнтрах. Уся астатняя краіна спажывала мінулагодняе сала. І калі хтосьці трапляў у буйны горад, заўсёды намагаўся прывезці з сабой мяса. У тыя часы была нават такая показка – доўгая, залёная і каўбасой пахне, што гэта такое? А гэта электрычка з Мінска ў Брэст, ці з Мінска ў Гродна…
Зараз сельская гаспадарка Беларусі знаходзіцца ў стане пэўнай стабілізацыі, бо туды ўкладаюцца вялікія грошы. Адкуль гэтыя грошы бяруцца – вядома. Гэта тыя самыя грошы, якія Беларусь атрымлівае за танную расійскую нафту. З гэтых грошай каля двух мільярдаў штогод аддаецца на сельскую гаспадарку – гэта вельмі шмат. І міністр сельскай гаспадаркі штодзённа ламае галаву, куды дзець каля 5 мільёнаў долараў кожны дзень, каб так іх размеркаваць.
Але ж як гэтыя два мільярды за год выкарыстоўваюцца – гэта вялікая праблема. Таму што беларуская сельская гаспадарка не рэфармаваная, яна, па сутнасці, засталася такой, якой і была. Савецкай. Сёння прадпрыемствы сельскай гаспадаркі завуцца СПК (сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў), але ж ад кааператыву там нічога няма. Як кіравалі раней калгасамі з раёну, так і кіруюць зараз СПК.
Атрымліваецца, што грошай на сельскую гаспадарку выдаткоўваецца шмат, але ж заробкі ў вёсках маленькія…
Так, усё роўна цяжка плаціць заробкі людзям. Тут атрымліваецца такая дзіўная рэч – нібыта і грошай многа і тэхнікі хапае, але прыходзіць восень, сяляне збіраюць ураджай, прадаюць тое, што яны зрабілі за год, разлічваюцца па крэдытах. І застаюцца без грошай…
У нас сельская гаспадарка ў нуль працуе ці ў мінус? А можа ўвогуле – у плюс?
Беларуская сельская гаспадарка – стратная, хаця на апошняй нарадзе ў міністра сельскай гаспадаркі было названа ўсяго 10 ці 20 стратных гаспадарак, а ўсе астатнія, нібыта, прыбытковыя. Але яны прыбытковыя толькі за кошт тых грошай, якія даюцца з нафты. А калі лічыць па выніках уласнай гаспадарчай дзейнасці, амаль усе сельскія гаспадаркі Беларусі – стратныя.
З больш чым 1500 гаспадарак, можа толькі 40 ці 50 прыбытковых. Па сутнасці, у кожнай вобласці ёсць 5-7, у некаторых – дзесятак базавых гаспадарак, на якіх ўсе працуюць. Гэта таксама савецкая манера.
Буйныя гаспадаркі – як калгасы ў савецкія часы, ці могуць яны сёння быць эфектыўнымі ва ўмовах Беларусі? Ці ўсё ж такі толькі за фермерамі будучыня?
Будучыня за фермерскімі гаспадаркамі – гэта такая тэза, якая патрабуе ўдакладнення. У 92-м годзе у Літве ўсе калгасы былі ліквідаваныя, там у іх стварылася каля 12 тысяч фермерскіх гаспадарак з рознымі кавалкамі зямлі, але сёння адбываецца працэс узбуйнення. Сёлета ў Літве ёсць сельскія гаспадаркі, скажам, 10 тысяч гектараў – гэта два сярэднія беларускія калгасы, што былі ў савецкія часы. Ёсць і болей, ёсць такі знакаміты фермер Карбаўскіх, у яго з сынам недзе 20 тысяч гектараў – гэта 4 калгасы. Працэс узбуйнення ідзе.
Значыць сёння такая стаўка на буйныя калгасы можа быць апраўданая?
Стаўка на буйныя гаспадаркі можа быць сёння апраўданая, але на іншай аснове. Ведаеце, мы зараз зададзім сабе пытанне – як выкарыстоўваюцца 2 мільярды долараў, якія выдаткоўваюцца штогод на падтрымку сельскай гаспадаркі? А выкарыстоўваюцца яны дрэнна, бо гэта не ўласнасць. Бо ўсе заганы савецкай сістэмы засталіся. А ў Літве ці іншых заходніх краінах, калі ў чалавека ёсць буйная гаспадарка (і пяць, і сем, і дзесяць тысяч гектараў), то гэта ўсё яго ўласнасць.
У нас асноўная загана савецкай сістэмы, так званая “грамадская уласнасць” на сродкі вытворчасці – засталася.
Між іншым, я б хацеў дадаць, што сёння дзяржаўная падтрымка складае па Беларусі каля 220 долараў на гектар пашы – гэта вельмі многа. Па міжнародных мерках лічыцца, што калі такой падтрымкі 150 долараў на гектар – гэта вельмі здорава.
У той самы час давайце паглядзім, што зарабляюць тыя людзі, на ўтрыманне якіх выдаткоўваюцца такія вялізныя грошы? Перад нашай з вамі размовай я патэлефанаваў у шклоўскі раён, такая вёска ёсць Дабрэйка, там зараз не ў сезон механізатары, якія выконваюць пэўныя працы, атрымліваюць у лепшым выпадку 150-200 тысяч рублёў. Сельскі жыхар атрымлівае і пенсію малую.
Але, з іншага боку, можа і варта рабіць стаўку на сельскую гаспадарку, бо цяпер прадукты харчавання – гэта галоўнае, што можна прадаць?
Зразумела. Асабліва ў Беларусі, бо калі Беларусь хоча быць поўнасцю самастойнай, то лезці на міжнародны рынак са сваёй прадукцыяй прамысловасці – зусім немагчыма. Ну няма чаго нам прадаваць. І нават тое, чым мы ганарымся, напрыклад, трактар “Беларусь”, ён у параўнанні з “Джондзірам” нават побач не стаяў.
Мы не так даўно былі ў Швецыі, я пытаўся ў шведскіх фермераў, ці ведаюць яны такі трактар як МТЗ, яны доўга ўспаміналі, і ўрэшце ўспомнілі, што ў нейкага там суседа ёсць такі трактар, але араць зямлю на ім яны не хочуць, бо ён слабы. У таго чалавека ёсць лес, і на тым трактары яны з лесу цягаюць усялякае галлё.
Зразумела, у Беларусі з яе выдатнай перапрацоўкай, заводамі, з нядрэннымі тэхналогіямі трэба ўкідваць грошы ў сельскую гаспадарку. Гэта цалкам правільная палітыка, і нейкі плён яна прыносіць. Але ўсё гэта было б правільным, калі б памянялася аснова на якой грунтуецца сельская гаспадарка.
Некалі, калі збіраліся калгасы, там была нядрэнная ідэя – калектыўная гаспадарка. Што такое калектыўная? Гэта сума прыватных, калі ў аднаго селяніна ёсць карова, у другога – конь, у трэцяга – плуг, а ў чацвёртага – хамут, і яны разам працуюць, але кожны памятае, што гэта карова мая, а гэты конь мой… А мы спрабуем укідваць грошы ў стратную яшчэ савецкую мадэль. Мы спрабуем укласці грошы туды, дзе зусім няма гаспадара.
Можа таму цяпер вёска і вымірае? Калі б існавалі такія рэчы, пра якія вы кажаце, магчыма, прынамсі так хутка, беларуская вёска не вымірала б – людзі ехалі і жылі б у гэтай вёсцы?
Хто яго ведае… Тут існуе такі аб’ектыўны працэс, калі людзей у вёсцы становіцца ўсё меней. У Швецыі, здаецца, на вытворчасць прадуктаў харчавання працуе толькі 2% ад усяго насельніцтва, у Германіі – ці 5, ці 7%. У нас каля 11% сёння. Таму, з гэтага пункту гледжання, змяншэнне вясковага насельніцтва – працэс аб’ектыўны, і тут палохацца не трэба.
Магчыма, мы вырошчваем штосьці, што нам на самой справе не выгадна вырошчваць і варта было б спыніць выдаткоўваць на гэта грошы і, скажам, проста закупляць гэтую прадукцыю за мяжой? Магчыма, нам варта ўвогуле адну бульбу сабе пакінуць, а астатняе ўсё купляць?
Ведаеце, на сённяшні момант я б такога не казаў. Апошнім часам галіной кіравалі зусім не дурныя людзі, якія ведаюць што робяць. Але ёсць іншая штука: нас называюць “бульбашы”, бо мы вырабляем бульбу, пры гэтым якасць усёй гэтай працы на сённяшні дзень – невысокая. У значнай частцы, вытворчасць бульбы ў Беларусі толкам не развітая і не сучасная.
Павінен быць не толькі выраб сыравіны, але і перапрацоўка. Проста вырабляць сыравіну – гэта не цікава, танна і г.д. Павінны быць заводы, якія перапрацоўваюць тую бульбу ў розныя віды, скажам – чыпсы, аладкі, яшчэ нешта… Але ж для таго, каб гэтыя заводы маглі эфектыўна працаваць, трэба і каб бульба была мэтава скіраваная. Для чыпсаў – асобная бульба, з пэўнай колькасцю цукру, крухмалу… Для аладак – асобная. І нават для продажу ва ўніверсаме бульба павінна мець таварны выгляд. Сёння расійскія ўніверсамы ў вас не возьмуць бульбу, калі яна не адмытая, не круглая і г.д.
Мы ж доўгі час біліся над тым, каб увогуле вырасціць бульбу, і шмат. Але гэта сёння даўно не праблема для сур’ёзных вытворцаў. Трэба вырасціць менавіта такую па складзе, такую па выглядзе, і нават такую па афарбоўцы.
Тое ж самае, я так разумею, тычыцца і іншых прадуктаў?
Так, я думаю, што тое ж самае тычыцца і іншых прадуктаў. Мы павінны разумець, што праблема не ў тым, каб вырабіць, праблема ў тым, каб прадаць.
Я некалі браў інтэрв’ю ў міністра сельскай гаспадаркі Літвы і задаў яму дурное, яшчэ савецкае пытанне: а колькі вы вырабляеце мяса на душу насельніцтва? Ён усміхнуўся і сказаў: “Не, мы так даўно не лічым, мы вырабляем столькі, колькі зможам прадаць, калі ў нас заключаныя кантракты на наступны год, тады мы ставім перад сабой мэту, што мы павінны вырабіць столькі ялавічыны, ці свініны, ці птушкі”… Мы ж да пэўнага часу ставілі пытанне толькі каб вырабіць.
Гэта дастаткова складана, гэты працэс ідзе, але мы яго ніколі не закончым, бо ў нас у вёсцы няма гаспадара.
Вось я запытаўся ў літоўскага фермера Эдуарда Стонкуса, у якога зараз 5 тысяч гектараў і яму няма калі адпачыць: “Скажы, Эдуард, а што памянялася: калі ты працаваў у савецкі час ты таксама так працаваў, і зараз у нас старшыня калгасу ў Беларусі так працуе.. Дык навошта?” Ён кажа: “Розніца вялікая, калі мне ўсё гэта надакучыць, я ўсё гэта прадам, і застанецца і мне, і дзецям… А калі ў вашага беларускага старшыні калгаса нешта не так, яго выкінуць і ўсё, застанецца ён ні з чым”.
А тая сістэма, што ў нас сёння існуе, калі калгасы замацоўваюцца за рознымі міністэрствамі – гэта эфектыўна? Зразумела, што калі гэта міністэрства фінансаў ці нейкі банк, то ён можа фінансаваць, крэдыт даць… А чым можа дапамагчы Міністэрства культуры ці адукацыі, напрыклад?
На пэўным этапе гэта сваю карысную справу зрабіла. Але з іншага боку, атрымліваецца такая сітуацыя, як з дзіцём, якое толькі што пачало хадзіць і яго ўвесь час трымаюць пад пахі і не даюць стаць самастойна на свае ногі… І тады атрымліваецца, што гэтае дзіцё ніколі і не стане жыць самастойна. Мне здаецца, што гэта не той шлях, працаваць трэба самастойна.
Цікава яшчэ такое пытанне, у Еўропе цяпер так шмат малака, што яго выліваюць, а ў нас яго яшчэ больш і ўсё яно прадаецца. У чым тут сакрэт?
Сёлета структура расійскага рынку такая, што ўсё малако, якое мы ў стане вырабіць, можам прадаць у Расію.
Да таго ж, трэба ўлічваць структуру беларускага харчавання. Ёсць шмат людзей, якія не ў стане купіць кавалак мяса ці нейкую садавіну, я ўжо не кажу пра ікру ці што іншае. І яны харчуюцца малаком і кашай якой… Структура харчавання да гэтага часу па-мойму надта не змянілася і, пакуль у нас будуць такія пенсіі, як цяпер, будзе такая сітуацыя.