“Сельскіх” прадпрымальнікаў вызвалілі ад падаходнага падатку

Індывідуальныя прадпрымальнікі, якія атрымліваюць прыбыткі ад рэалізацыі вырабленых у сельскай мясцовасці тавараў, вызваляюцца ад выплаты падаходнага падатку. Адпаведны дэкрэт падпісаў кіраўнік дзяржавы, паведамляе тэлеканал СТВ. Мяркуецца, што гэта дазволіць прыцягнуць новыя інвестыцыі ў сельскую мясцовасць, малыя і сярэднія населеныя пункты, актывізаваць прыватную ініцыятыву, а таксама будзе спрыяць сацыяльна-эканамічнаму развіццю рэгіёнаў і павышэнню іх эканамічнага патэнцыялу.