Сем хакеістаў мінскага "Дынама" сталі абмежавана вольнымі агентамі
30 красавіка 2009 года ў шэрагу гульцоў Кантынентальнай хакейнай лігі завяршылася дзеянне кантрактаў з клубамі. У адпаведнасці з рэгламентам лігі гульцы з 1 траўня атрымалі статус "абмежавана вольны агент" або "неабмежавана вольны агент". У ліку абмежавана вольных агентаў прысутнічае і сем хакеістаў мінскага "Дынама": Бэн Клаймер, Ханес Хювенен, Эндзі Чыёда, Арцём Мар'ямс, Рыхард Лінтнэр, Аляксандр Макрыцкі і Ілля Докшын. Як нагадвае сайт eSport.by, яшчэ раней кіраўніцтва сталічнага клуба абвясціла, што фінскі форвард Ханес Хювенен даў згоду на падпісанне новага кантракту. Зацікаўленыя мінчукі і ў паслугах Рыхарда Лінтнэра і Аляксандра Макрыцкага.
Варта адзначыць, што ў ліку неабмежавана вольных агентаў ёсць два гульцы зборнай Беларусі: брамнік магнітагорскага "Металурга" Андрэй Мезін і нападнік ХК МУС Алег Антоненка. У іх паслугах таксама зацікаўленае мінскае "Дынама".