Сем'і лётчыкаў Марфіцкага і Жураўлевіча атрымалі страхоўкі

Закрытае акцыянернае страхавое таварыства "Прамтрансінвест" выплаціла страхоўкі сем'ям пілотаў знішчальніка Су-27УБМ1 Аляксандра Марфіцкага і Аляксандра Жураўлевіча. Нагадаем, што лётчыкі разбіліся 30 жніўня на авіяшоў у польскім Радаме. Як паведамляе БелаПАН, сума страхоўкі склала 30 тысяч долараў на кожнага лётчыка.

Дарэчы, што перад палётам у Польшчу была складзеная яшчэ адна страхавая дамова — самалёт быў застрахаваны на 870 тыс. долараў ЗША. Цяпер страхавая кампанія чакае ад вайскоўцаў шэраг тэхнічных дакументаў. Пасля іх атрымання будзе прынята рашэнне пра выплаты.

Матэрыялы расследавання катастрофы паступілі ў Мінабароны Беларусі з Польшчы 20 кастрычніка. На наступны дзень беларускія вайскоўцы паабяцалі, што пасля вывучэння і аналізу прадставяць матэрыялы грамадскасці.