Сенат Францыі ўхваліў пенсійную рэформу, але пратэсты працягваюцца

Сенат Францыі ўхваліў пенсійную рэформу, нягледзячы на шматлікія вулічныя акцыі пратэсту. Рэформу, якая прадугледжвае павышэнне пенсійнага ўзросту на два года, падтрымалі 177 з 339 сенатараў.  Нагадаем, дэбаты ў Сенаце працягваліся з пачатку кастрычніка. Яны працягваліся б і далей, каб не патрабаванне ўраду паскорыць працэс прыняцця закону. Цяпер два варыянты праекта рэформы мусіць звесці ў адзін дакумент міжпарламенцкая камісія, якая збярэцца ў панядзелак.

РІА "Новости" паведамляе, што прадстаўнікі найбуйнейшых прафсаюзаў Францыі вырашылі працягваць пратэсты. Новы ўсеагульны страйк і масавыя вулічныя акцыі прызначаныя на 28 кастрычніка і 6 лістапада.