"Сердечная мускулатура" двойчы альбо шоў перад развітаннем
"Серебряная Свадьба" адыграе 2 канцэрты запар у Мінску. А потым сыйдзе ў адпачынак.
Неверагодны ажыятаж вакол вялікага клубнага канцэрта-прэзентацыі кабарэ-бэндам “Серебряная Свадьба” свайго першага паўнавартаснага альбома “Сердечная Мускулатура”, і імклівая замова квіткоў, прымусілі арганізатараў прыняць рашэнне правесці другі аналагічны канцэрт кабарэ 31 студзеня.
Дзякуючы такому рашэнню, усе ахвочыя атрымаюць магчымасць з камфортам
наведаць апошні на бліжэйшыя год-паўтара канцэрт “Серебряной Свадьбы”.
Пасля яго гурт плануе адыграць некалькі тураў у падтрымку альбома і сысці ў творчы адпачынак.
