Серж Танкян выступіць з сімфанічнымі аркестрамі Еўропы
Вакаліст System Of A Down Серж Танкян працягне знаёміць слухачоў са сваім сімфанічным праектам "Elect The Dead Symphony".
Летам гэтага года музыка прывязе сваё шоў у Еўропу. У кожным з сямі запланаваных гарадоў Танкян плануе выступаць з мясцовым сімфанічным аркестрам: напрыклад, у Маскве гэта будзе "Глобалис", у Празе - Чэшскі Нацыянальны сімфанічны аркестр, а ў Мілане і Рыме - Філарманічны аркестр Італіі.
Калі ўзгадаць, нешта падобнае раней рабілі Deep Purple і Scorpions.
Нагадаем, што першая прэзентацыя "Elect The Dead Symphony" адбылася ў сакавіку 2009-га года ў новазеландскім Оўклэндзе. Праграма шоў складалася з песень сольнага альбома Танкяна "Elect The Dead" (2007) у аркестравых апрацоўках, а таксама адмыслова аранжыраваныя бонус-трэкі, якія раней ніколі не выконваліся нажыва.
Поўны запіс гэтага канцэрту будзе выдадзены на DVD ўжо 9 сакавіка.
Расклад еўрапейскага тура "Elect The Dead Symphony":
17 чэрвеня - Масква (з Сімфанічным аркестрам "Глобалис")
20 чэрвеня - Варшава (з Сімфанічным аркестрам польскага радыё)
24 чэрвеня - Прага (з Чэшскім Нацыянальным сімфанічным аркестрам)
27 чэрвеня - Лінц, Аўстрыя (з Bruckner Orchester)
30 чэрвеня - Берлін (з Чэшскім Нацыянальным сімфанічным аркестрам)
4 ліпеня - Мілан (з Філарманічным аркестрам Італіі)
5 ліпеня - Рым (з Філарманічным аркестрам Італіі).
Дадам, што зараз Серж Танкян працуе над другім сольным альбомам, паслядоўнікам "Elect The Dead". Гэтуы дыск, які атрымаў працоўную назву "Music Without Borders", музыка характарызуе як "аркестравы электра-джаз-рок". Выдаць яе вакаліст плануе да канца лета.
Фота: mtv.com