Севярын Квяткоўскі і Сяргей Харэўскі атрымалі прэмію "Залатая Літара"
Літаратурную прэмію "Залатая Літара" атрымалі журналіст Севярын Квяткоўскі за кнігу "Фрашкі да пляшкі" і гісторык Сяргей Харэўскі за падручнік "Гісторыя мастацтва і дойлідзтва Беларусі". Цырымонія ўзнагароджання прайшла ў Мінску 2 сакавіка. Заснавальнік прэміі Адам Глобус адзначыў, што падручнік Харэўскага -
адзін з лепшых за апошні час, а кніга Квяткоўскага - "гэта тое, што
мусіць дарыць людзям літаратура: яна мусіць дарыць людзям вяселле і
радасць".
Нагадаем, што прэмія "Залатая Літара" была заснаваная ў 2004 годзе.
БелаПАН
Нагадаем, што прэмія "Залатая Літара" была заснаваная ў 2004 годзе.
БелаПАН