Шакіра заспявае для футбалістаў

Чэмпіянат свету па футболе-2010 года абзавёўся афіцыйным гімнам.  Ім стала песня “Time for Africa”, запісаная калумбійскай поп-спявачкай Шакірай (Shakira) і паўднёва-афрыканскім гуртом Freshlyground.

Першы раз кампазіцыя з'явіцца ў сусветным радыё-эфіры 26 красавіка. У жывым выкананні яна ўпершыню прагучыць на цырымоніі адкрыцця галоўнага футбольнага турніру планеты 10 чэрвеня.

Сам Чэмпіянат свету будзе праходзіць з 11 чэрвеня па 11 ліпеня ў Паўднёваафрыканскай Рэспубліцы. Цяперашні розыгрыш Кубка стане першай спартовай падзеяй падобнага маштабу, якая калі-небудзь праводзіліся на Афрыканскім кантыненце.

Адзначым, што Freshlyground – папулярны ў Паўднёвай Афрыцы гурт, які камбінуе ў сваёй творчасці элементы афрапопа, блюзу, джазу і інды-рока. Каманда сабралася ў 2002-м годзе і ўжо выдала тры альбомы, якія былі высока ацэненыя еўрапейскай і амерыканскай музычнай прэсай.

Фота: zastavki.com