Шанталосаў будзе трэніраваць галкіпераў "Крылаў Саветаў"
Валеры Шанталосаў, былы брамнік зборнай Беларусі, пераходзіць у футбольны клуб "Крылы Саветаў". Як нагадвае сайт "Мы", перад гэтым ён трэніраваў галкіпераў у расійскім клубе "Хімкі". "Крылы Саветаў" – аўтсайдар цяперашняга чэмпіянату Расіі па футболе. Цяпер каманда займае перадапошняе, 15-е, месца ў турнірнай табліцы.
Нагадаем, што ў Беларусі імя Шанталосава мае адценне скандальнай вядомасці. Гэта звязана са скандалам наконт дамоўных матчаў. Варта адзначыць, што віна Шанталосава не была даказаная.
Нагадаем, што ў Беларусі імя Шанталосава мае адценне скандальнай вядомасці. Гэта звязана са скандалам наконт дамоўных матчаў. Варта адзначыць, што віна Шанталосава не была даказаная.