Шапікі на прыпынкі ў Мінску не вернуцца, бо праз іх ішоў "ценявы гандаль"?

Нагадаем, шапікі былі прыбраныя з прыпынкаў грамадскага транспарту некалькі гадоў таму. Праз іх, па словах чыноўніка, вёўся ценявы гандаль півам і цыгарэтамі.

Калтовіч: "Калі мы зачынілі шапікі, аб'ём рэалізацыі піва ў раздробным гандлі вырас на 15%. А калі мы ўвялі акцызныя маркі на піва, аб'ём рэалізацыі праз крамы вырас у пяць разоў. Гэта значыць, людзі выплацілі падаткі, паступленні ў бюджэт пайшлі".