Шапіра: Электраэнергія з Зэльвенскай станцыі будзе пастаўляцца і ў Еўрасаюз
Уся Гродзенская вобласць будзе забяспечаная электраэнергіяй пасля пачатку працы Зэльвенскай вугальнай электрастанцыі. Такое меркаванне выказаў старшыня аблвыканкаму Сямён Шапіра. Нагадаем, у цяперашні час вядуцца перамовы ў справе будаўніцтва электрастанцыі і ўжо заключаны шэраг пагадненняў з польскімі інвестарамі. Плануецца, што вугаль будзе набывацца ў Польшчы, а электраэнергія будзе пастаўляцца не толькі на ўнутраныя патрэбы, але і ў краіны Еўрасаюза, інфармуе БЕЛТА.