Шарамет: Зварот афіцэра расійскіх спецслужбаў – беларуская фальшыўка
Зварот "былога афіцэра расійскіх спецслужбаў" пра магчымы замах на Аляксандра Лукашэнку - гэта фальшыўка беларускіх спецслужбаў. Такое меркаванне выказаў вядомы журналіст Павел Шарамет "Беларускаму партызану". Нагадаем, што на запісе, які з'явіўся ў інтэрнэце, невядомы чалавек з закрытым тварам, расказвае, што Расія рыхтуе замах на кіраўніка Беларусі. Маўляў, для гэтага існуе група афіцэраў у дзяржкарпарацыі "Ростэхналогіі".
Шарамет упэўнены, што гэта - прадукт беларускіх спецслужбаў. На карысць гэтай версіі, маўляў, гаворыць згадка "Ростэхналогіі", дзе дарадцам працуе былы міністр унутраных справаў Беларусі Ўладзімір Навумаў, таму карпарацыю і зрабілі "цэнтрам перавароту".
У тэксце вельмі шмат момантаў, якія мог бы напісаць толькі беларус, упэўнены журналіст. Гэта згадкі пра свята ўраджаю, прэзідэнцкія выбары і вялікі лік мерапрыемстваў. Шарамет кажа, што дагэтуль сутыкаецца з тым, што ў Расіі нават палітолагі толкам не ведаюць пра блізкія прэзідэнцкія выбары ў Беларусі. А "Дажынкі" ўвогуле цікавяць толькі беларусаў...