Шарапаў: Цяжка сказаць, колькі на сёння існуе “Песняроў”
Апошнім часам у краінах былога СССР павялічылася колькасць канцэртаў “Песняроў”. Аднак “Беларускі дзяржаўны ансамбль “Песняры” да гэтага не мае ніякага дачынення. Выступаюць часта самазванцы, якія імкнуцца зарабіць грошы, падманваючы слухачоў.
У сувязі з гэтым Міністэрства культуры нашай краіны звярнулася да ўстаноў Расіі, Украіны і краін Балтыі з лістом, у якім агаворвае, што сапраўдным пераемнікам мулявінскіх “Песняроў” з’яўляецца БДА “Песняры” пад кіраўніцтвам Вячаслава Шарапава.
Сам Шарапаў прызнаўся Еўрарадыё, што самазванцаў сапраўды шмат, і нават цяжка падлічыць, колькі іх дакладна.
Вячаслаў Шарапаў: “Нехта з былога складу, нехта зусім ніякага дачынення да “Песняроў” не меў у мінулым. Але ўсе палічылі, што гэткім чынам можна рабіць справу. Яны то засноўваліся, то развальваліся, гэта такі стыхійны працэс, які не паддаецца ніякаму аналізу і дакладна сказаць, колькі сёння такіх гуртоў, нельга. Назвацца можна Рымскім Папам, але ці так ёсць на самой справе, хай вырашыць глядач. Гэта такая пірацкая справа я б сказаў, таму што гэта самазванства”.
Падрабязней у наступных матэрыялах Еўрарадыё.