Шэнгенскія візы для беларусаў стануць танней пры выкананні "12 умоваў"
МЗС Беларусі не здолеў "парушыць салідарнасць" краін Еўрасаюза ў тым, каб панізіць кошты шэнгенскіх віз. Пра гэта паведаміў БелаПАН са спасылкай на намесніка міністра замежных спраў Беларусі Віктара Гайсёнка. Кошты віз залежаць не толькі ад двухбаковых адносін, але і адносін з ЕС у цэлым. Еўрасаюз увязвае пачатак перамоў з рэалізацыяй палітыкі добрасуседства. Пры гэтым вылучаюцца і палітычныя патрабаванні, у прыватнасці выкананне "12 патрабаванняў" да Беларусі, адзначыў В.Гайсёнак.