Шэраг беларускіх прадпрыемстваў сёлета атрымаюць падатковыя льготы

Падатковыя льготы атрымаюць сёлета некаторыя беларускія прадпрыемствы. Гэта прадугледжвае прэзідэнцкі ўказ аб стымуляванні развіцця прамысловай вытворчасці.  У адпаведнасці з дакументам, шэраг прамысловых прадпрыемстваў вызваляюцца ад пералічэння ў бюджэт сумы перавышэння падаткаў і збораў, якія мусяць заплаціць у адпаведны перыяд 2009 года, у параўнанні з сумай падаткаў за аналагічны перыяд мінулага года.

Розніца, якая ўтвараецца, карэктуецца ў адпаведнасці са зменамі падатковага заканадаўства каэфіцыентам, што ўлічвае прагнозны індэкс цэнаў вытворцаў прамысловай прадукцыі на бягучы год і ўстаноўленае індывідуальнае заданне па росце аб'ёма вырабу прадукцыі.

15% сродкаў, якія вызваляюцца, накіроўваюцца ў бюджэты абласцей і Мінску па месцы пастаноўкі гэтых арганізацый на ўлік у падатковых органах, 85% - застаецца ў распараджэнні прадпрыемстваў.

Як паведамляе БелаПАН, пералік прадпрыемстваў, якім прадаставяць льготы, мусіць быць пададзены на ўзгадненне кіраўніку дзяржавы, Савету міністраў на працягу двух месяцаў.