Шэрагу мінскіх крамаў забаранілі прадаваць піва і гарэлку рабочым

З 1 чэрвеня будзе забаронены начны гандаль алкагольнымі напоямі, уключна з півам, ва ўніверсамах Першамайскага раёна сталіцы - «Еўрапейскім» і «Першамайскім».
Яшчэ адно новаўвядзенне датычыць продажу піва, віна і гарэлкі людзям у рабочым адзенні. Крамам, якія месцяцца каля буйных прадпрыемстваў, гэта будзе забаронена рабіць. Суб’екты гаспадарання, якія будуць злоўленыя на продажы алкагольных напояў непаўналетнім, могуць пазбавіць ліцэнзій. Такія рашэнні прыняла адміністрацыя Першамайскага раёна сталіцы.    

Минск-новости