Шклоўскі электрык здаў на металалом чатыры трансфарматарныя падстанцыі

У Шклоўскім раёне беспрацоўны электрык разукамплектаваў чатыры трансфарматарныя падстанцыі. Зламыснік зняў з іх рубільнікі, трансфарматары і электралічыльнікі. Усё гэта ён здаў на металалом.

Аб разукамплектацыі адной з рэзервовых падстанцый на адной з фермаў заявілі ў міліцыю мясцовыя жыхары.

Праваахоўнікі затрымалі зламысніка. Ім апынуўся грамадзянін, раней ужо асуджаны за 11 крадзяжоў. Страты, якія мужчына нанёс гаспадарцы, былі ацэненыя ў 42 мільёны рублёў. Цяпер яму пагражае да чатырох гадоў турмы, паведамляе “Радыё Магілёў”.

Ілюстрацыйнае фота — torange.ru