Шкляны мост над прорвай у Кітаі трэснуў пад нагамі турыстаў
Шкляны мост над прорвай у кітайскіх гарах Юньтайшань у правінцыі Хэнань трэснуў пад нагамі турыстаў. Здарылася гэта пасля таго, як на яго ўпаў металічны тэрмас з вадой, які выпусціў з рук адзін з мужчын. Людзі запанікавалі, пачалі крычаць і іх тэрмінова эвакуявалі, паведамляе РІА "Новости".
Першы ў Кітаі U-падобны шкляны мост быў пабудаваны і адкрыты для наведвання 20 верасня. Ён месціцца на вышыні некалькіх соцень метраў. Пасля здарэння было афіцыйна заяўлена, што расколіны не стваралі небяспекі для турыстаў. Цяпер праводзіцца рамонт.
Фота: flickr.com і з сацыяльных сетак