Шкоду ад землятрусу ў Японіі ацэньваюць у $312 мільярдаў

Прамая шкода ад землятрусу 11 сакавіка ў Японіі ацэньваецца ў суму ад 16 да 25 трыльёнаў ен (ад 200 да 312 мільярдаў даляраў), паведаміла інфармацыйнае агенцтва Кіодо са спасылкай на ўрад.

Гэтыя лічбы складаюцца з толькі непасрэднай шкоды, нанесенай стыхіяй будынкам, дарогам і іншым збудаванням.

Памеры шкоды больш чым ў два разы перавышаюць суму, у якую ацэньвалася шкода ад землятрусу 1995 года ў Кобэ.

Ахвярамі разбуральнага землятрусу 11 сакавіка  сталі  амаль 9 з паловай тысяч чалавек, амаль 15 тысяч зніклі без весткі. У эвакуацыйных пунктах жывуць каля 300 тысяч чалавек.

Землятрус і цунамі разбурылі аўта- і чыгункі, жылыя дамы, масты і чыгуначныя станцыі на паўночным усходзе Японіі. Да гэтага моманту значная частка аўтадарог часткова ці цалкам адноўлена, тры порта і аэрапорт Сэндай пачалі прыём грузаў гуманітарнай дапамогі. Пошта Японіі аднавіла працу амаль на ўсёй тэрыторыі пацярпелага раёна. Пачата будаўніцтва часавага жылля для пацярпелых, паведамляе РИА Новости.