Школьнік сеў не ў той цягнік, дахаты ён вярнуўся праз 22 гады

Шасцігадовы Ганеш Дхангдзэ вяртаўся са школы і пераблытаў цягнікі. У выніку ён патрапіў на незнаёмую станцыю, яго ўзяла да сябе сям'я рыбака. Пазней хлопчыка збіла машына і ён часткова згубіў памяць. Тым не менш, ён старанна вучыўся і стаў паліцыянтам у горадзе Тхана.



Калегі па працы дапамаглі Ганешу адшукаць бацькоў па татуіроўцы на яго руцэ. Высветлілася, што гэта было імя маці. Пошукі ішлі не толькі ў архівах, але і праз сацыяльныя сеткі.



Сустрэча адбылася 3 кастрычніка. "Я ўжо страціў надзею знайсці іх, — цытуе словы паліцыянта РІА "Новости". — Мая сям'я вельмі бедная, і я зраблю ўсё, каб зрабіць іх жыццё лепшым".
 

Фота — AFP