Школьнік удзельнічаў ва ўзброеным нападзе на маршрутную таксоўку

Узброены напад на кіроўцу маршрутнай таксоўкі адбыўся ў Віцебску. Двое невядомых заскочылі ў "Газель", калі яна стаяла на абочыне. Пагражаючы абрэзам паляўнічай стрэльбы, яны забралі 250 тысяч рублёў і ўцяклі.
Як паведамляе БЕЛТА, міліцыя высветліла, што злачынства здзейснілі вучань 12-га класа вячэрняй сярэдняй школы і яго знаёмы, рабочы мясцовага прадпрыемства. Падчас ператрусу ў кватэры школьніка знайшлі той самы абрэз паляўнічай стрэльбы ІЖ-54 12-га калібра. Распачатая крымінальная справа.