Школьнік з Ісландыі знайшоў сакрэтны нумар Джорджа Буша і патэлефанаваў
16-гадовы школьнік з Ісландыі Віфіл Атласан знайшоў нумар сакрэтнага асабістага тэлефона прэзідэнта ЗША Джорджа Буша ў Белым доме і патэлефанаваў. Аднак Буша не было на месцы.
Тады юнак пакінуў на аўтаадказчыку жартаўлівы запіс, назваўшыся прэзідэнтам Ісландыі і паведаміўшы, што хацеў пагаварыць. Таксама школьнік запрасіў прэзідэнта ЗША здзейсніць прыватны візіт у Ісландыю.
Буш не ператэлефанаваў і не прыехаў, замест яго з’явілася паліцыя, якая высвятляла, адкуль Віфіл Атласан ведае сакрэтны нумар амерыканскага прэзідэнта. Школьнік прызнаўся, што нумар яму патрапіў яшчэ некалькі гадоў таму, а якім чынам – ён ужо не памятае.
Белы дом гэты інцыдэнт ніяк не каментуе. Нічога не паведамляецца і пра тое, ці пакараюць школьніка за яго жарт.
РИА «Новости»