Школьнік з Рэчыцкага раёна пагражаў узарваць службу даведак

Службе даведак 411 пагражаў 12-гадовы школьнік з пасёлка Зарэчча Рэчыцкага раёна.
Ён патэлефанаваў туды і паведаміў, што ўзарве офіс гэтага прадпрыемства. Міліцыя аператыўна вылічыла і затрымала жартаўніка, паведамляе БЕЛТА.