Шпілеўскі:"Пытанне пра пераход Глеба вырашыцца на працягу двух тыдняў"
Мікалай Шпілеўскі, агент Аляксандра Глеба, не пацвердзіў інфармацыю пра пераход беларускага футбаліста з "Арсенала" ў "Інтэр". Тым не менш, ён не выключыў, што ў бліжэйшыя два тыдні ў кар'еры Глеба могуць адбыцца змены.
Шпілеўскі: "Я магу адзінае пракаментаваць, што ў Сашы Глеба дзеючы кантракт з "Арсеналам", і гэтым усё сказана. А ўсё астатняе высветліцца ў бліжэйшыя два тыдні — гэта факт".
Агент Глеба адзначыў, што беларускі паўабаронца па-ранейшаму высока ацэньвае "Арсенал" і лічыць яго самай вялікай камандай, за якую ён гуляў. Аднак пры гэтым М.Шпілеўскі не выключыў магчымага пераходу ў іншы клуб. Праўда, грошы пры гэтым будуць адыгрываць не вядучую ролю.
Шпілеўскі: "Тое, што Саша, дапусцім, вырашыць нешта змяніць у сваім жыцці, я не выключаю. Але ні ў якім разе не на камерцыйнай аснове — гэта ўсім зразумела. Мы, усе беларусы, павінны ганарыцца тым, што на Сашу Глеба звяртаюць увагу гранды сусветнага футболу".
М.Шпілеўскі адзначыў, што А.Глебу прыходзяць прапановы ад вядомых клубаў. Ён ацэньвае гэта як павагу да футбольных талентаў беларускага паўабаронцы.
Фота — www.tiga.by