Штаб-кватэра ААН закрылася з-за моцных снегападаў

У сераду, 10 лютага, штаб-кватэру ААН у Нью-Ёрку закрылі на цэлы дзень з-за анамальнага снегападу. Адмененае паседжанне Рады бяспекі і ўсе сустрэчы  Генеральнага сакратара, прызначаныя на 10 лютага.  Метэаролагі сведчаць, што снегапад над Нью-Ёркам працягнецца суткі, часамі пераходзячы ў завею з-за моцнага ветру — да 70 км на гадзіну. Выпадзе ад 600 да 900 мм снегу.

Яшчэ ў аўторак мэр Нью-Ёрка зачыніў усе школы – дома сядзяць 1 млн вучняў, адзначае Onet.pl.  У Вашынгтоне і суседніх штатах Вірджынія і Мэрылэнд зачынілі аэрапорты і ўсе дзяржаўныя ўстановы. Амерыканцы назвалі з'яву "Снегагедон" — па сугучнасці з Армагедонам.