Штанге працягвае збіраць “дасведчаных” футбалістаў – выкліканы Булыга

Галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе Бернд Штанге працягвае збіраць “дасведчаных” футбалістаў. Пасля Віталя Кутузава і Аляксандра Кульчага, у каманду выкліканы Віталь Булыга, паведамляе БЕЛТА. Ён выступае за расійскую каманду “Томь”.

Пасля таго, як у жніўні Булыга не прыехаў на таварыскі матч са зборнай Ізраіля, Штанге адмовіўся ад яго паслугаў (як і паслугаў Кульчыя, па той жа прычыне).

Аднак стаўка на маладых футбалістаў сябе не апраўдала, і пасля серыі паразаў зборнай нямецкі спецыяліст вырашыў яе камплектаваць дасведчанымі футбалістамі.

Нагадаем, 17 лістапада нашая каманда гуляе ў Албаніі, а 21 лістапада ў Мінску з галандцамі. Гэтыя матчы ўжо нічога не вырашаюць, бо шанцы патрапіць на чэмпіянат Еўропы беларусы згубілі яшчэ ў пачатку лета.