Штанге ўзяў у зборную Макса Рамашчанку, але адмовіўся ад Вячаслава Глеба

Галоўны трэнер зборнай Беларусі па футболе Бернд Штанге апублікаваў спіс гульцоў, запрошаных у нацыянальную каманду напярэдадні таварыскай гульні з ізраільцянамі. У вочы адмыслоўцам і заўзятарам адразу кінулася, што ў складзе каманды прозвішча “Глеб” сустракаецца толькі адзін раз. Гэта тлумачыцца тым, што славуты беларускі паўабаронца Аляскандр Глеб у зборную запрошаны, а вось яго брат Вячаслаў, што гуляе на пазіцыі нападаючага, – не.

Затое сярод паўабаронцаў ізноў знайшлося месца Максу Рамашчанку, якому пры Юрыі Пунтусе месца ў складзе зборнай не знаходзілася.

Увогуле ж, спіс, апублікаваны Берндам Штанге, выглядае так:

Варатары: Ю.Жаўноў, Ул.Хамутоўскі, Ул.Гаеў, А.Амельчанка;
Абаронцы і паўабаронцы: Я.Цігараў, А.Радзькоў, П.Пласконны, С.Амельянчук, А.Юрэвіч, Зм.Коўба, В.Карыцька, А.Кульчы, М.Рамашчанка, Т.Калачоў, В.Кутузаў, А.Сучкоў, Н.Кашэўскі, А.Глеб, А.Сквярнюк, А.Страхановіч;
Нападаючыя: Г.Блізнюк, С.Карніленка, В.Радзівонаў, Р.Васілюк.

Гульня супраць зборнай Ізраіля адбудзецца 22 жніўня ў Мінску.

"Прессбол"