Штанге: “Я не ведаю, ці звярнуся калі-небудзь да паслуг Кульчыя і Булыга"
Трэнер зборнай Беларусі Бернд Штанге распавёў, чаму не запрасіў некаторых гульцоў у зборную, якая неўзабаве правядзе два матчы адборачнага турніру чэмпіянату Еўропы-2008. Нагадаем, 8 верасня ў Мінску беларусы згуляюць з камандай Румыніі і 12 верасня ў Целе са зборнай Славеніі. У гэтых матчах не прымуць удзел Віталь Кутузаў, Аляксандр Кульчы, Віталь Булыга і Юры Жаўноў. Штанге зазначыў, што не запрасіў Кульчыя і Булыгу з-за іх адмовы прыехаць на матч з Ізраілем. На думку трэнера, яны павінны былі прыняць запрашэнне, нягледзячы на матчы ў сваім клубе, бо ў гэты дзень сустрэчы праводзілі ўсе зборныя Еўропы. “Мне падаецца, гэты працэс павінен кантралявацца. Калі я выклікаю гульца ў каманду, а ён не прыязджае, то кантроль губляецца…
Цяпер я не выклікаў Кутузава, таму што ў мяне няма часу яго кантраляваць. Мы не ведаем, у якой ён цяпер форме. Віталь доўга не гуляў, змяніў клуб, выступае ў серыі "В". Трэба спачатку паназіраць за ім. Я не баюся, што не запрошаныя мною на гэты раз гульцы будуць байкатаваць зборную.
У нас так шмат футбалістаў, а ў камандзе павінен быць кантроль і дысцыпліна. Я не ведаю, ці звярнуся калі-небудзь да паслуг Кульчыя і Булыгі. Мне хацелася іх бачыць, але іх не было. Іншыя хлопцы прыехалі і перамаглі Ізраіль, які набраў 17 ачкоў у сваёй адборачнай групе. І зараз я павінен сказаць: Кульчы, сардэчна запрашаем, а Стасевіч, Мазалеўскі — да пабачэння?” — пракаментаваў Бернд Штанге.
“Прэсбол”