Штэфан Фюле: Украінскія калегі занепакоеныя беларускімі палітвязнямі
Еўракамісар па пытаннях пашырэння і еўрапейскай палітыкі добрасуседства Штэфан Фюле абмяркоўваў сітуацыю ў Беларусі з украінскімі партнёрамі падчас свайго візіту ў Кіеў 10-11 студзеня, паведаміў ён Еўрарадыё. Штэфан Фюле: “Вядома, я меў магчымасць абмеркаваць [сітуацыю ў Беларусі] з украінскімі калегамі. І я знайшоў іх вельмі занепакоенымі сітуацыяй з дэмакратыяй у Беларусі, а таксама сітуацыяй з палітычнымі зняволенымі”.
Па словах еўракамісара, такая занепакоенасць служыць асновай для таго, каб краіны Усходняга партнёрства дамовіліся аб нейкім наборы дзеянняў з тым, каб паўплываць на сітуацыю ў Беларусі. Але як гэты набор дзеянняў будзе выглядаць канкрэтна, пакуль казаць рана, адзначыў Штэфан Фюле.