Штодня ад беларусаў паступае каля 25 заяў аб знікненні людзей

Штодня ў органы ўнутраных спраў паступае каля 25 заяў аб знікненні людзей. З пачатку года 13 крымінальных спраў па артыкуле "Забойства" распачата ў сувязі са знікненнем грамадзян. Асноўнымі матывамі такіх злачынстваў з'яўляліся імкненне завалодаць маёмасцю (грашыма, аўтамабілем) і раптоўная варожасць адносіны. Сёлета ў вышук аб'яўлялася больш за 4600 чалавек. Большасць з іх міліцыя ці сваякі знайшлі цягам трох сутак. Пры гэтым неаднаразова сустракаліся выпадкі, калі ў дачыненні зніклага чалавека здзяйснялася забойства, замаскіраванае пад знікненне.

У прыватнасці, у Барысаўскі РАЎС звярнулася пенсіянерка з заявай аб знікненні 21-гадовага ўнука. Высвятлілася, што на глебе непрыязных адносін 10-класнік адной з гарадскіх школ прычыніў яму шматлікія нажавыя раненні, ад якіх ахвяра сканала на месцы. Труп з прывязанай да яго кавадлай быў скінуты ў Бярэзіну.

"БелаПАН"