Штодзень у Пінску эвакуіруюць 16 аўтамабіляў (фота)

У Пінску да 16 легкавікоў за дзень адпраўляюцца на штрафную стаянку, паведамляе ДАІ горада. Такая кара іх спасцігае за няправільную паркоўку. На сённяшні дзень у горадзе са 130-тысячным насельніцтвам налічваецца каля 50 тысяч аўтамабіляў. З іх 40 тысяч належыць фізічным асобам.
А вось арганізаваных месцаў для парковак толькі дзесяць. Найбольш востра праблема прыпаркавацца праяўляецца ў выхадныя дні, калі на гарадскія кірмашы прыязджаюць госці з Іванава, Століна, Лунінца. На гэты час на вуліцах Пінска ўтвараюцца стыхійныя паркоўкі.