Штогод у Беларусі ад суіцыду гіне больш за 2,5 тысячы чалавек

Гэта нават болей, чым колькасць загінулых на дарогах, расказаў у інтэрв'ю Еўрарадыё загадчык кафедры псіхіятрыі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі, доктар медыцынскіх навук Раман Еўсягнееў: Еўсягнееў: "Суіцыды – гэта вялізная сацыяльная праблема для вельмі вялікай колькасці краінаў, не толькі для Беларусі. У нас ад суіцыду гіне больш за 2,5 тысячы чалавек. Параўнайце: на дарогах у нас за год гіне прыкладна 1200 чалавек. Прычым ад суіцыду гінуць людзі, якія маглі б жыць, бо калі гэты стан распазнаны і своечасова аказана дапамога, то чалавек у большасці выпадкаў застаўся б жыць".

Чытайце поўнае інтэрв'ю з Раманам Еўсягнеевым неўзабаве на сайце Еўрарадыё.