Штогод у Беларусі каля 900 чалавек захворваюць на анарэксію
Штогод у Беларусі каля 900 чалавек захворваюць на нервовую анарэксію. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскай клінічнай псіхіятрычнай лякарні.
Нервовая анарэксія — разлад харчовых паводзінаў, звязаны з неадчэпным жаданнем пахудзець, якое можа прывесці да парушэння функцый многіх органаў і нават смерці.
Захворванне часцей за ўсё ўзнікае ў дзяўчат у падлеткавым узросце, калі іх фігуры пачынаюць акругляцца, але яны імкнуцца пахудзець, нават калі для гэтага няма аб'ектыўных прычын.
Схільныя да анарэксіі людзі, як правіла, не прызнаюць сябе хворымі.
БелаПАН