Штотыдзень ДАІ Міншычны штрафуе каля тысячы пешаходаў без флікераў

ДАІ Мiнскай вобласцi за невыкарыстанне флікераў кожны тыдзень прыцягвае да адмiнiстрацыйнай адказнасцi каля тысячы пешаходаў.  Даішнікі нагадваюць, што ўсiм пешаходам пры перамяшчэннi ў цёмны час сутак па краi праезнай часткi неабходна быць абазначанымi святлоадбiвальнымi элементамi.

За невыкананне правiлаў прадугледжаны штраф у памеры да 17,5 тысяч рублёў, а калi пешаход знаходзiцца ў нецвярозым стане — гэта сума ўзрастае да 105 тысяч.

БЕЛТА