Шумчанка: Беларусь у рэйтынгу па аплаце падаткаў варта паставіць у мінус

Так пракаментаваў Еўрарадыё сітуацыю з падаткамі ў Беларусі кіраўнік Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання прадпрымальнікаў “Перспектыва” Анатоль Шумчанка. Нагадаем, што ў рэйтынгу Сусветнага банку "Doing Business-2011" Беларусь па аплаце падаткаў займае 183-е месца з 183 краінаў, уключаных у рэйтынг. Чыноўнікі Міністэрства па падатках і зборах ужо выказалі сваю нязгоду з гэтым рэйтынгам. Па іх словах, рэйтынг адлюстройвае звесткі за 2009 год, а сёлета ў заканадаўстве адбыліся значныя змены.

Між тым Анатоль Шумчанка лічыць, што Беларусь у гэтым рэйтынгу ўвогуле варта было б паставіць у мінус. А зменаў у 2009 і 2010 годзе эксперт не бачыць:

Шумчанка: “У 2009, 2010 фактычна няма зменаў. Па падатковых момантах нічога не змянілася. Стаўкі адзінага падатку для індывідуальных прадпрымальнікаў не знізіліся. У працэнтных адносінах як усё было, так і засталося. А абураюцца яны з прычыны таго, што ў іх няма ніякіх аргументаў”.