Шушкевіч: БСДГ не выключае свайго няўдзелу ў мясцовых выбарах

Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада, якую ачольвае Станіслаў Шушкевіч, не выключае свайго няўдзелу ў мясцовых выбарах, якія пройдуць у красавіку. Справа ў тым, што ніводнага сябра Гродзенскай абласной арганізацыі БСДГ не быў уключаны ў склад терытарыяльнай выбарчай камісіі.  Зараз гродзенцы з партыі Шушкевіча падрыхтавалі спіс з 10 чалавек на ўключэнне ў склад гарадской выбарчай камісіі. Калі ніводзін з іх ў камісію не патрапіць, БСДГ і пойдзе на радыкальны крок. Пра гэта Еўрарадыё заявіў старшыня партыі Станіслаў Шушкевіч:

“Калі ў камісіі не ўключаць, то я буду настойваць, каб ніхто не браў удзел. Мы забараняць не будзем, але я нікога не буду заахвочваць да таго, каб бралі ўдзел. Пройдуць — тады іншая справа”.


Прычым, кажа палітык, калі ніхто не пройдзе ў выбарчыя камісіі ў Гродна, то настойваць на няўдзеле ў выбарах ён будзе сябраў партыі ва ўсіх рэгіенах краіны.