Шыльду з брамы былога канцлагера ў Асвенцыме хацелі прадаць у Швецыю

У Швецыю збіраліся прадаць зламыснікі шыльду "Arbeit Macht Frei" ("Праца вызваляе") з брамы былога канцлагера ў Асвенцыме, а цяпер музею. Пра гэта паведаміў польскі тэлеканал TVN24.

Паводле яго звестак, замоўцам крадзяжу мог быць грамадзянін Швецыі. Шасцёра выканаўцаў, затрыманых паліцыяй у Гдыні, збіраліся з'ехаць у гэтую краіну з шыльдай на пароме.

Нагадаем, металічная шыльда была скрадзеная ў пятніцу. Злодзеі распілавалі яе на часткі. Дарэчы, на браме засталася літара "i".





Фота — gazeta.pl