Сідорскі пераходзіў латвійскую мяжу для сустрэчы з прэм'ерам Латвіі
Прэм'ер-міністр Латвіі Іварс Годманіс сустракаўся са сваім беларускім калегам Сяргеям Сідорскім у будынку латвійскай памежнай аховы на КПП "Урбаны - Сіленэ". Сустрэча адбылася яшчэ 11 ліпеня, але Годманіс распавёў пра яе толькі цяпер.
Паводле яго словаў, перамовы з беларускім прэм'ерам былі "ў дзяржаўных інтарэсах Латвіі". Пры гэтым у рамках агульнаеўрапейскай палітыкі чыноўнікі краін Еўрасаюза не могуць сустракацца з беларускімі калегамі рангам вышэй за намесніка міністра.
Латвійскія СМІ адзначаюць, што папярэдняя сустрэча прэм'ераў Латвіі і Беларусі адбылася 10 гадоў таму.
Прэс-служба МЗС Латвіі назвала сустрэчу "асаблівым выпадкам", пра які Латвія, каб не атрымаць непрыемнасцяў, паведаміла ў Брусэль. Аднак што гэта быў за "выпадак", не паведамляецца. Расійскія СМІ мяркуюць, што прэм'еры абмяркоўвалі выключна эканамічныя пытанні.