Сідорскі прапанаваў павялічыць тарыфную стаўку ў 2 разы
Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі прапанаваў тарыфную стаўку 1 разраду, якая дзейнічае з 1 чэрвеня гэтага года і складае 90 тысяч рублёў, з 1 лістапада 2010 года павялічыць у два разы - да 180 тысяч беларускіх рублёў, паведамляе "Ежедневник". Сваю заяву прэм'ер зрабіў у час нарады ў кіраўніка дзяржавы аб сацыяльна-эканамічным развіцці Беларусі ў гэтым годзе і накірунках росту эканомікі ў 2011-2015 гадах.
Сідорскі прапанаваў у бюджэтнай сферы павышэнне заробку з 1 верасня нізкааплочваемым катэгорыям, маладым спецыялістам, настаўнікам, супрацоўнікам культуры, дактарам. З 1га лістапада - усім бюджэтнікам.