Сіноптыкі абяцаюць у суботу самы цёплы дзень лета, тэрмометры пакажуць да +36

У бліжэйшую суботу чакаецца самы цёплы дзень гэтага лета. Сіноптыкі абяцаюць тэмпературу паветра да +36 градусаў! Пра гэта Еўрарадыё паведаміла галоўны сіноптык гідраметэацэнтра Вольга Фядотава.
“Тэмпература паветра нават уначы складзе +17-22, а ў разгар дня слупкі тэрмометраў дасягнуць адзнакі ў +30-34, а месцамі на паўднёвым усходзе краіны нават да 36 градусаў. Паводле нашых меркаванняў, субота можа стаць самым цёплым днём гэтага лета”.

У нядзелю тэмпература паветра будзе вагацца ад +20 на захадзе краіны, дзе пройдуць дажджы з навальніцамі, да +33 на ўсходзе.

Заўтра, 15 жніўня, па ўсёй краіне чакаюцца дажджы.