Сіноптыкі: да 2050 года надвор'е ў Віцебску будзе, як у цяперашнім Кіеве
Да 2050 года ўмовы надвор'я паміж Віцебскай і Магілёўскай абласцямі Беларусі могуць стаць такімі ж, як у Кіеве. Пра гэта 25 жніўня на прэс-канферэнцыі ў Мінску паведаміў начальнік Рэспубліканскага гідраметэаралагічнага цэнтра Анатоль Палішчук, паведамляе БелаПАН.
Па словах Палішчука сярэдняя тэмпература ў Беларусі з 1989 года ўзнялася больш чым на 1 градус. Калі такі тэмп захаваецца, то блізу 2050 года паміж Віцебскам і Магілёвам надвор'е стане такім жа, як у цяперашнім Кіеве.
Дырэктар дэпартамента па гідраметэаралогіі Марыя Гермянчук адзначыла, што ва ўмовах змены клімату ў параўнанні з іншымі сферамі вытворчасці выйграе сельская гаспадарка. Паводле яе слоў, у сельскай гаспадарцы існуе магчымасць зрабіць больш разнастайнай дзейнасць за кошт укаранення новых гатункаў культур. Германчук паведаміла, што павышэнне тэмпературы на тры-чатыры градусы дасць прыбаўку да ўраджаю збожжавых на 3-5% у год да 2050 года.