Сіноптыкі прагназуюць добрае надвор'е ў пятніцу і кепскае на выходных
Самае лепшае надвор'е на гэтым тыдні чакаецца ў чацвер і пятніцу. Пра гэта Еўрарадыё распавяла супрацоўніца Белгідраметэацэнтра Людміла Парашчук. Парашчук: "Фронт сыходзіць ад нас, воблачнасць пачынае паступова рассейвацца. Асабліва ў чацвер і пятніцу мы будзем у вобласці высокага ціску. Раніца прахалодная будзе, не вельмі камфортная, а днём +20...+22. А вось у суботу, я думаю, нам надвор'е сапсуе атмасферны фронт з Заходняй Еўропы".
У нядзелю надвор'е палепшыцца, але пойдуць дажджы. Пра надвор'е на панядзелак пакуль казаць рана, зазначаюць у гідраметэцэнтры, але пачатак наступнага тыдня ў параўнанні з выходнымі будзе лепшым.
У нядзелю надвор'е палепшыцца, але пойдуць дажджы. Пра надвор'е на панядзелак пакуль казаць рана, зазначаюць у гідраметэцэнтры, але пачатак наступнага тыдня ў параўнанні з выходнымі будзе лепшым.