Сіноптыкі: у апошнi тыдзень жнiўня беларусаў чакае добрае летняе надвор'е

Апошнi тыдзень жнiўня беларусаў чакае добрае летняе надвор'е, паведамiў начальнiк службы гiдраметэапрагнозаў Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Дзмiтрый Рабаў.
У першай палове тыдня надвор'е будзе вызначаць антыцыклон з цэнтрам непасрэдна над нашай краiнай. Таму ападкаў не будзе, уначы i ранiцай месцамi туман. Удзень 20-25 градусаў цяпла, у сераду ўначы 6-12, па захадзе да 14, удзень — 21-27 цяпла, на паўднёвым захадзе — да 30.

У чацвер-пятнiцу праз тэрыторыю Беларусi будзе рухацца невялiкi атмасферны фронт. Месцамi чакаюцца кароткачасовыя дажджы i навальнiцы. Уначы 10-17, удзень у чацвер 22-27, па поўднi да 30 цяпла, у пятнiцу — 22-29. У суботу ападкаў не будзе, толькi на захадзе магчымыя невялiкiя дажджы. Уначы 12-18, удзень 22-27, па поўднi да 30, паведамляе газета "Звязда".