Сіноптыкі: У нядзелю на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаюцца дажджы
Дажджы чакаюцца ў нядзелю на большай частцы тэрыторыі Беларусі. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на рэспубліканскі гідраметэацэнтр, месцамі прагназуецца туман. Тэмпература ўначы складзе 1-7 градусаў цяпла, днём — 4-9 градусаў вышэй за нуль.