Сіноптыкі: у панядзелак амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца дажджы

Воблачнае з праясненнямі надвор'е чакаецца ў Беларусі ў панядзелак, 5 ліпеня. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на рэспубліканскі гідраметэацэнтр, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы.
Тэмпература паветра ўначы складзе 13-20 градусаў цяпла, днём — 24-29 градусаў. У паўднёвых і цэнтральных раёнах Беларусі месцамі будзе да 31 градуса вышэй за нуль.